Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настаўніку

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)
Настаўніку Яны сядзелі ўсе ў цябе за партай - Рабочы, ўрач, дырэктар, прэзідэнт… Быў кожны з іх твае увагі варты, Чакаў, як сонца, з вуснаў камплімент. Глядзеў з даверам ў вочы, як на маці, Сачыў за словам, рухам рук тваіх... Быў больш чым Бог ты кожнаму дзіцяці, І першых ведаў выпіты келіх. Каму ты - першы, а каму - апошні… Нясеш свет ведаў з цемры праз вякі, А вучні, як зярняты з твае пожні - Ўсе спеюць, выспяваюць ў каласкі. З табой шуміць Радзімы нашай поле, Дзе ні канца ні краю не відаць, Бо свае веды сееш ты з любоўю, І не дарма Настаўнік цябе зваць. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019 Свидетельство о публикации №119093006099Puma