Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настырны беларус

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Настырны беларус
Памяці Вацлава Шукевіча
Ураджэнец Лідчыны Вацлаў Шукевіч (1896-1992) вядомы ў першую чаргу як адзін з адкрывальнікаў сістэмы вытворчасці сінтэтычнага каўчуку. У 30-я гады XX стагоддзя польскія вучоныя пад яго кіраўніцтвам распрацавалі айчынны метад атрымання гэтага рэчыва. Калегі тайком называлі Шукевіча “настырным беларусам”, намякаючы на месца яго нараджэння і яго ўпартасць у прабіванні сваёй бесперспектыўнай, на іх погляд, ідэі. Аднак наконт бесперспектыўнасці яны глыбока памыляліся.
Каўчук навука заўважае,
вытворчасць рэчыва дыктуе…
Шукевіч вучыцца ў Варшаўскім
політэхнічным інстытуце.

Цэлымі днямі прападае
Шукевіч у бібліятэцы,
чытаючы, як напаткае,
аб каўчуку радкі ў газеце…

Ужо ў ВХДІ* Шукевіч
кіруе каўчуку аддзелам.
Як атрымаць – Шукевіч кеміць
адзіны ў інстытуце цэлым.

Каўчук ствараюць сінтэтычны
СССР і немцы толькі –
ды беларус прабіў настырны
аб каўчуку ідэю польскім.

“Палякі рускіх не дагоняць, –
калегі кажуць, – кінь ідэйку”.
Сваёй ідэі мэтазгоднасць
абгрунтаваў ён прэзідэнту –

і на даследаванні грошы
яму дзяржава выдзяляе:
няхай рэспубліка галёшы
з уласнай гумы вырабляе…

Радасцю сэрца палымнела:
дасягнута нарэшце мэта –
ён атрымання палімера
распрацаваў айчынны метад!

У адкрыццё як не ўлюбіцца!
Вытворчасці ён аддаецца –
ён узначальвае ў Дубіцах
каўчукавае прадпрыемства.

Вытворчасці аддаўся Вацлаў,
навукаю прадыктаванай, –
каўчукавай дзяржавай звацца
рэспубліцы наканавана!..

*ВХДІ – Варшаўскі хіміка-даследчы інстытут.