Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Натхненне

Яшчэ не ацэнена

Натхненне

І зоркі гараць, як пад ранішнім сонцам суніцы.
Р. Малахоўскі

З нахіленага Зорнага Каўша
рассыпаліся спелыя суніцы –
і коцяцца ў душу, але душа
ніяк не можа імі наталіцца.

Суніцы ночы, быццам светлякі,
на небным засвяціўшыся абрусе,
нібыта з Боскай сыплюцца рукі
у сонныя азёры Беларусі.