Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Натхняй мяне

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Натхняй мяне –
Я мастак у палоне, збіваюсь з дарогі…
Не адчуваючы прыемнай далоні,
Цёплы подых па шчоках, сардэчнага болю…

Натхняй мяне – я, як птушка ў палёце,
Бачу ўсё тое шчасце, яго няма ў адзіноце –
Натхняй мяне сваёй ідэяю…
А я буду забаўляць цябе ўсё новымі падзеямі!

Натхняй мяне – кожны новы мой верш
Адлюструе пачуцці, што плывуць цераз бераг,
Бераг добрых надзеяў, дзе адчуваем, што лепш
Жыць у плыні і ісці толькі наперад.

Натхняй мяне – я адкрыю прад табою
Новы мір без нуды – паляцім толькі угору!
Натхняй мяне – гэта зараз не модна,
“Але калі ты гэта чуеш — значыць ты са мной згодна!”

“Прыйшоў час – дык зробім гісторыю
Ты і я – мы знайшлі траекторыю!”

1 лютага 2011



А тут варта музыку, гэтага ж

А тут варта музыку, гэтага ж Творцы, пад верш слухаць) Раю чытачам настойліва нават. Бо пэўны настрой ствараецца ад песні ўвогуле)

Ну... калі так, то ў хуткім

Ну... калі так, то ў хуткім часе дам спасылку на музыку, праз нядзелю-дзве!)

Каханай...

Каханай...