Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наўздагад...(светлай памяці матулі)

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Наўздагад...(светлай памяці матулі)
*****************************************
Скрозь шыбы сонечны праменьчык
Няспынна просіцца ў хату.
Муркоча кот на цёплай печы.
Спяшае лістапад у сваты.

Вада замерзла каля студні -
Мароз да дзесяці ўночы.
Ды грэе сонца нашы будні
Пакуль што. Толькі б не сурочыць.

Цяпла не можа быць замнога.
Пяшчоты, радасці таксама.
Лячу да роднага парога,
Дзе мне заўсёды рада мама.

...Дарэмна пестую надзею -
Не выйдзе мама мне насустрач...
Я ж не малая, разумею,
Але ж душа і сэрца супраць!

Забраў ад нас яе навекі
Пануры, шэры лістапад...
Пячэ сляза балюча вейкі...
Да мамы крочу наўздагад...
1.11 - 2015г.