Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

навальніца

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Туды ідзі! Ідзі сюды!
Не так гаворыш! Што ты робіш!
Упёрты дуб! Што ні кажы.
Што ты тут стоячы знаходзіш?

Ты разумееш, або не?
Спагады, нават, ты не варты!
Навокал іншыя ўсе!
Яны імкнуцца захавацца!

Чаго ты(!) хочаш? Адкажы!
І Я магчыма зразумею...
Ну што маўчыш? Ты не жывы?
Я не гандлюю, пан. Не-с-мею!

Мае застанецца маім.
Нікому гэнага не трэба.
Нам, беларусам, не жывым,
Зямля бліжэй, маланкі з неба.