Прабачце мне, што я спытаю
Не афіцыйна, проста так:
- Ці праўда, што ўжо дазваляюць
На «Бангалор» казаць – «НЕ ТАК»?
Я чуў пра гэна дазваленне
Па тэлевізары сваім.
І не ад простых захапленняў,
А з захаплення прад адным.
Дапамагчы яму адному,
Заўсёды праваму ва ўсім
Хачу на плошчы перамоваў,
Якая вызначана ім.
Ці гэным я не падтрымаю
ПРАВАДЫРА ўсіх часоў?
Мо, нават, зараз размаўляю,
І бараню яго сыноў?
Мо бараню «Звязду», як сонца?
Мо бараню урад і суд?
Парлямент мо? Я ж абаронца...
Так, «Бангалор» яшчэ не тут.
Але чаму не тут? Дазвольце.
Я ж не кідаюся на дрот.
Я Вам пішу, і не свавольце.
Бо я магчыма нават «крот».
Патрэбна знішчыць нават словы?
Маўкліва топаць і стаяць?
Дзе ВАМ народзяць прапановы,
Каб добра спаць і працаваць?
Нашто збірацца ўсім мірам
У адным месцы, у натоўп?
У ГЭТЫМ Я НЯ ЗГОДНЫ З ТЫНАМ!!!
Таму, што тын не вабіць зрок.
І ворах правілаў, стандартаў
Нашкодзіць болей, чым адзін.
Стандарт уласны – жыць у працы
Перш над сабой, перш над сваім!