Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нават сцюжным зімовым вечарам...

Сярэдняя: 4.6 (37 галасоў)

Нават сцюжным зімовым вечарам
Або ў восень, як зліва лье,
Як цябе я на вуліцы стрэчу —
Падгінаюцца ногі мае.
 
Што казаць пра майскае ранне,
Калі ў росах салоўка б’е?
Што скажу я табе, каханы?..
Падгінаюцца ногі мае.
 
Што скажу са сваёй гаротай?
Хаты побач, а…
               кроч не кроч,
Будзе тое ж:
            салоўка, журбота,
Цыгарэты агенчык ля плота
І маўчанне ў цёплую ноч.
 
Будзе тое ж:
            Начныя лукі
Без світання.
             Салоўка пяе.
Пакахай жа, вазьмі на рукі —
Падгінаюцца ногі мае.



Замечательное стіхотвореніе.

Замечательное стіхотвореніе. Оставляет определенное чувство незабытой любві, молодосці, счастья. Одухотворят і уносіт во время первой влюбленності.

Гэта написана не на

Гэта написана не на беларускай мове , не трэба крыудзиць маю родную мову

Ы)

ы)