Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Навобмацак да праўды ідучы...

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Навобмацак да праўды ідучы,
Блукаю я сярод праклятых соснаў.
Святлом зіхоткім вабіць далячынь,
Звіняць цудоўна залатыя росы,

Гладзь возера празрыстая, як шкло,
Пшанічныя бурштынавыя хвалі...
А дзе спакой? Напэўна ўсё было,
Дык што мы прапусцілі, што праспалі?

Нашто я зразумеў, што ўсё падман?
Далёка дзесьці ходзіць лэдзі-ўдача –
Вакол хлусні вялікі акіян:
І плыняў шмат, і берагоў не ўбачыць.

Ніхто не можа мне дапамагчы,
Але світанак хутка прыйдзе босы,
І зноў святлом завабіць далячынь
І зазвіняць вясёлай песняй росы...