Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Арцёмаў

arcemau.jpg
Нарадзіўся ў Туле 27 сакавіка 1991 года. Па сканчэнні школы быў ўзнагароджаны залатым медалём. Пісаў вершы па-расейску з 2000 года. З 2008 года піша па-беларуску. Акрамя літаратуры цікавіцца таксама сучаснымі кампутарнымі тэхналогіямі, піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі. Аўтар зборніка вершаў “Двойная звезда” (2007-2008). Перакладае на рускую з ангельскай, украінскай, беларускай і іншых моў (часам з рускай на беларускую і ангельскую). Лаўрэат і прызёр тульскіх гарадскіх і абласных моладзевых літаратурных конкурсаў. Прызёр конкурсу імя Карласа Шэрмана, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам, пераможца каляднага конкурсу інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет" (2009). Фіналіст конкурсу імя Л. Геніюш (2010). Air Jordan


Сярэдняя: 3.6 (11 галасоў)
Вар'яцее вятрыска штотыдзень – Флюгер круціцца быццам турок, Я, напэўна, кагосьці пакрыўдзіў. Ты прабач мяне – я не знарок. Прамянее вясной наваколле: Іскры сонца і шум капяжу... Толькі я ўсё адно мімаволі На цябе – не на сонца – гляджу. Ты прабач ад душы, без загадаў, Каб раку адшукаць – тую, дзе Нашы крыўды, зласлівасць і здрада Патанулі ў вясновай вадзе.adidas


Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

Ты хочаш мову зруйнаваць? Што можа быць прасцей!
Наогул кніжак не чытай і не вучы дзяцей,
Хай Божа зможа ўратаваць цябе ад лішніх слоў,
Ад Інтэрнэту і газет, ад вершаў і лістоў.

Упэўні ў слушнасці сваёй суседзяў і сяброў,
Скажы, што галава трашчыць ад вывучэння моў...
І праз гады ты ўбачыш - так, змагаўся не дарма:
Яшчэ пакуль не пастарэў, а мовы ўжо няма.

Air Zoom Pegasus 35


Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)
Усё прайшло. Альбо прайшло амаль. Вяртаецца каханне да вытокаў. Я ноту ўзяў, але маўчыць раяль, Нядрэмнае глядзіць за мною вока. Акорд жадання – музыка мая, Ды сіл няма, ужо сціхаюць словы. Апошні раз я бачу сонца дня… Скажыце, хіба гэта не цудоўна? Бо свет пакіну з думкай аб табе. І хай пражыў, на жаль, завельмі мала, Але з табою, лепшаю з кабет, Маё каханне музыкай гучала…Nike