Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Навошта плачаце, мадам

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Т.М.Б.
"И как-то получилось,
Что я читал стихи..."
А.Вазнясенскі
Навошта плачаце, мадам,
Над казкай, што чытаю Вам,
Маёю беларускай мовай?
З жыцця вясковага сюжэт,
А вам Артэга-і Гасэт
Бліжэй, чым даўнія замовы.
Няўжо банал вясковых драм
Прымусіў плакаць Вас, мадам?
Не многа праўды ў гэтай байцы
Пра здраду, помсту і рушнік.
Чаму ж сярод вучоных кніг
Верацяно шукаюць пальцы?
Чаму ў вачах - святло ікон?
А з вуснаў просіцца праклён,
На стрыжцы мроіцца намітка?
Якая прашчурка жыве
У Вашай мудрай галаве,
Пакуль размовы ўецца нітка?
Не, я не выдам Вас, мадам,
Нікому я не перадам,
Аб чым мы з Вамі гаварылі,
Ні Вашай роспачы, ні слёз.
Так, смешны здарыўся кур'ёз -
Пажартавалі і забылі.

ajsa, 25.02.2012



Прызнайцеся Вашай мадэмуазэль

Прызнайцеся Вашай мадэмуазэль (Т.Б.М.) у каханні. Анёл з раю.

верш ад жанчыны - жанчыне,

верш ад жанчыны - жанчыне, хаця ў любові магу прызнацца