Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Назаўжды з Беларуссю.

Яшчэ не ацэнена
Зелень ніў і лясоў, Рэчак сінь і азёр Глыбіню, чысціню - Я у сэрцы нясу Гэту нашу красу, І ніколі ёй не наталюся. Подых даўніх вякоў, І імклівы наш час - Я заву гэта ўсё Беларуссю! Сонца ласкавы свет І нябесны блакіт, І у золаце спелае поле,- Вось на гэтай зямлі Мне пашчасціла жыць, Працаваць і любіць - Я яе не пакіну ніколі, І сабой засланіць не збаюся. Не пакіну нідзе: Ні ў нудзе, ні ў бядзе – Я жыву,я жыву ў Беларусі! Сілу мускулаў рук, Розум мозгу свайго, Волю духа, нават сны,і памкненні – Толькі ёй аддаваць Сваю працу і лёс, У чым сумневу не маю і цені, Я ніколі ані не стамлюся. Бо я клятву на вернасць Айчыне прынёс: Я служу, я служу Беларусі! Дзе б ні быў-ні бываў, І куды б ні ішоў, І далёка куды б ні ад’ехаў,- Маё сэрца з табой, Мае думкі з табой, Імі я да цябе прытулюся. Праўдай пройдзеных год І сваёй сівізной, Я душою навек з Беларуссю! Дні і тыдні ляцяць, І гады зіхацяць, Над табой пралятаюць стагоддзі. Ты, мая старана, Назаўсёды адна, Дабрабыт свой збудуем у згодзе, Здрадзіць мэце ніхто нас не змусіць. Будзем жыць, працаваць, Шчасце-долю шукаць Назаўжды, назаўжды з Беларуссю! adidas Yeezy kaufen