Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не азірайся

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Т.Ш. Ты не азірайся, трымайся ў прыцэле вачэй. Цяжкія скрыпучыя дзверы — як выратаванне. Ідзі як ішла, не павольней і не, не хутчэй, Спектакль не скончаны, покуль ідзе паляванне. Хай ты з кожным крокам сталееш на некалькі год, І ён не жалезны — дрыжыць яго погляд кантрольны Чатырнаццаць крокаў… ужо дастаткова прыгод… Ты крочыш з мінулага ў будучыню. Беспарольны Адчыніцца, нібы партал, да сябе ўваход, І вочы памеркнуць, і зробяцца думкі пустымі. Ты горда прайшла гэты шлях. Ён жа наадварот Не вытрымаў, стрэліў услед, але ўжо халастымі. 25.10.2012 Nike & Jordan Performance Reviews & Release Date