Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не будзі мяне раніцай

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Не будзі мяне раніцай, родная. Буду бачыць я сон пра жыццё, Дзе краіна, ад глупства свабодная, Прарываецца скрозь забыццё. Дзе чыноўнікі - слугі народныя - Сціпла служаць народу свайму, Дзе за думкі, ледзь-ледзь іншародныя, Не саджаюць людзей у турму. Хай не толькі надоямі славіцца Беларуская наша зямля! Хай суседзі з павагаю ставяцца Да таго, хто стаіць у руля! Не будзі мяне раніцай, мілая, Дай паэту памарыць як след. Можа, ён, слова трапнага сілаю, Абароніць краіну ад бед. 24.01.2014 Air Jordans