Не надышоў, мо, гэты час, Каб нам усцешыцца каханнем. Жыццё віруе паміж нас Сваім бязглуздым спадзяваннем. А я іду цераз раку, Дзе кожны дзень марнеюць плыні. І жар натхнення на вятру Павольна стыне, стыне.