Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не, не плача воук на прыгорку ля дзікай пушчы...

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Не, не плача воўк на прыгорку ля дзікай пушчы –
Гэта ён калыханку для поўні пяе, пяе.
Гэта ён злыя сны, быццам косткі чужыя, трушчыць,
Гэта снежнай ваўчыцы белае не стае.
Не, не рушыць мядзведзь на таго, хто безабаронны –
Гэта важкая справядлівасць – няма свяцей, –
Гэта князь лясны выйшаў да вогнішча без кароны,
Гэта помста за перапалены лёс дзяцей.
Не, не клятву клекоча бусел сваёй каханай –
Гэта радасць, што не падобны на вырай Рай,
Гэта край, хараства не збаўлены як заганы,
Гэта ў сэрцы салоўка – іначай ніяк не рай.
Не, не бачыць Прадслава папараць-квет у полі –
Гэта вецер на поплаве пасвіць сівы туман,
Гэта проста душа залунала вышэй за столю,
Гэта вусны цалуюць празрыстых кніг атрамант.
Не, не хочацца нам заставацца нязменна побач –
Гэта толькі віруе кроў, падвышае ціск.
Гэта недзе паснуў у душы асабісты пробашч –
Гэта нам застаецца малітвы судовы іск.