Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не, не язычнікі...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Не, не язычнікі...
І не Мекка...
Паломнікі дваццатага веку –
Людзі цалуюць камень,
Цалуюць,
       абхапіўшы рукамі,
Да болю прыціснуўшы вусны,–
Таджыкі,
            украінцы,
                  беларусы...
Цалуюць камень, халодны, шурпаты –
Цалуюць бацьку,
                          сына,
                                   брата,
Што быццам вярнуліся
               з беззваротнай дарогі...
Цалуюць да забыцця,
Да знямогі.

Не, не язычнікі...
І не Мекка...
Людзі дваццатага веку
Ідуць,
         ляцяць,
             спяшаюцца цягнікамі,
Каб пацалаваць камень,
Што ляжыць халодны,
                 шурпаты
На магіле
              Невядомага
                         салдата.
Nike Jordan Melo Shoes