Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не пакіну цябе, Беларусь

Сярэдняя: 2.9 (10 галасоў)

Не пакіну цябе, Беларусь
Зараз знаю напэуна — ня кіну
Хоць шкада мне зярнят — не баюсь
Да цябе прыляцець на мякіну

Не пакіну я родных мясьцін
Як дубок не пакінула лісьце
Маладым тут хадзіў дзед Усьцін
Дзед Пятро паміраў тут калісьці

Не пакіну я хаты сваёй
Фарбавалі яе нездарма мы
Я з радзімай зьвязаны крывёй
Крывёй тата свайго, сваёй мамы

Не пакіну калодзеж стары
Яго бок разваліла снарадам
Ды не бачна той сёння дзіры
Дзед любіў на надворку парадак

Не пакіну чыгункі, шашы
Не пакіну у жыце валошкі
Няхай гэткая радасьць ў душы
Застанецца яшчэ хоць на трошкі...