Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НЕ РАЗ У РОЗДУМЕ ВЯРНУСЯ

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Зямной красой жывуць паэты,
Каб услаўляць красу нябёс...
Удзячны кожны iм за гэта,
За творчасць iхнюю, iх лёс.
i сам у думках я iмкнуся
На скрыжаваннi тых дарог –
Святых мясцiн на Беларусi,
Што час бязлiтасны збярог.
i перш – у Вязынку дарога
Мяне як творцу прывядзе:
Зямлi куточка дарагога,
Каб прыгажэй – няма нiдзе!..

Вякамi Вязынка ўрастала
У памяць-голле даўнiны,
Яна Купалу ўзгадавала,
Як вестуна жывой вясны.
Пачуў паэта бойкi голас
Другi пясняр (аж з-пад Стаўбцоў),
i завязаўся дружбы колас
Вядомых свету мудрацоў!..
iх галасы ў адзiн злiлiся,
Як руслы рэк, i – паплылi...
Святло i згода прыжылiся
На беларускай вось зямлi...

Пагоркi ўрочышча Акiнчыц
i Вязынкi лясны масiў –
Не раз да роздуму паклiчуць
i прыдадуць нам творчых сiл!..