Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не спіцца

Яшчэ не ацэнена
Ну вось і Спас прайшоў арэхавы… Туман хусцінкай над вадой, А неба зоркамі-прарэхамі Ізноў спрачаецца з імглой. Гуляе месяц па-над стрэхамі У жмуркі з хмарнаю градой. Сабака рэха перабрэхвае, А за вароты – ні нагой. Начны ляляк, зануда грэшная, Заенчыў – дзеліцца бядой. Парсюк у сне ціхутка крэхкае – Аб’еўся, пэўна, лебядой. Мільгнула знічкай думка смешная І зноў змянілася нудой. Сабака сціх – не лезе з брэхамі, І за ваколіцай спакой… Нарэшце, певень кукарэкае, А птушкі ў вырай – чарадой. Ім шчасце – за марамі-рэкамі, Мне – застаецца выбар свой. З грахамі ўласнымі, агрэхамі – Нібыта ў лесе з бараной, Сяджу паўнюткім недарэкаю… Сціхае рэха за ракой. 1997 Nike Free Rn Flyknit