"Не судзіце"
    Не трэба думаць пра ліхое
    Не трэба марна траціць час
    Няма падстаў для непакоя
    Бог бачыць і бароніць нас
    Ніхто не ведае свой лес
    Куды жыцьце нас прывядзе
    І не падкажуць нам з нябес
    Дзе падсцяліць калі ўпадзеш
    Я-грэшны,каюсь,памыляўся
    Хаця з нячысцікам не знаўся
    Быў малады,рабіў памылкі
    Нецярпялівы быў і пылкі
    Прабачце,калі словам раніў
    Не лез я у душу,не паганіў
    Ішоў наперад,спатыкаўся
    І падаў,зноўку паднімаўся
    Святым не быў,як і ўсе
    Жыцьце вучыла пакрысе
    Прайшлі гады і пасталеўшы
    Свой шлях жыцьцевы аглядзеўшы
    Скажу,што той не памыляўся
    Хто ў жыцьці ў куток хаваўся
    Цяжкое к сэрцу не прымаў
    Сядзеў на печы і драмаў
    Сяброў не меў і не спрачаўся
    Як човен бяз грабцоў баўтаўся
    Але чаго нам гараваць?
    У былое камяні кідаць
    Усе праходзіць,больш не будзе
    Дык не судзіце ж мяне людзі!