Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не сустракацца радасці з журбою...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Не сустракацца радасці з журбою,
Ад дабрыні і песні акрыяць,
А мне, мой край,
Шчаслівым быць з табою,
Свой кожны дзень
надзеяй акрыляць.
І толькі крок
да мары запаветнай,
Да лепшага на свеце пачуцця.
І аб радзіме столькі думак светлых,
Што выказаць --
не хопіць і жыцця!