Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Марудаў

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч
Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч нарадзіўся 4 лютага 1950 года ў г.п. Зэльва Гарадзенскай вобласці. Закончыў Ленінградскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў. Служыў ва ўпраўленні пажарнай аховы Гарадзенскага аблвыканкама. Завочна закончыў факультэт фурналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). Працаваў журналістам. Вершы друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, альманахах “Дзень паэзіі”, “Дзвіна”, у перакладзе на рускую мову ў часопісе “Неман”, альманаху “Истоки” (1984, Москва, “Молодая гвардия”). Выдаў кнігі вершаў “Памяць” у калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979), “Пад небам родным” (1993). Аўтар тэкстаў некалькіх папулярных песень. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.Nike News


Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
Бацькоўскай шчодрасці парог Цяплом у сэрцы адгукнецца. Радзімы кожная з дарог З маёю ані размінецца. І будзе радасным жыццё, Што не злічыць усмешак ветлых, І столькі ў сэрцы думак светлых, Што кожны крок -- як адкрыццё. І зернем дыхае ралля, І столькі шчасця на прыкмеце, Што, каб не быў мой край на свеце, -- Яго прыдумала б зямля. Nike


Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)
Вас жыццё не спісала ў запас, Той мінулай вайны ветэраны, Ды няумольны прыспешвае час, І не гоіць салдацкія раны. Гэта ява, не прывіды сну, Што яшчэ ад вайны паміраюць... Болем сэрца пішу пра вайну, Мне яна растрывожыла памяць. Air Jordan


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Вас жыццё не спісала ў запас, Той мінулай вайны ветэраны, Ды няўмольны прыспешвае час, І не гоіць салдацкія раны. Гэта ява, не прывіды сну, Што яшчэ ад вайны паміраюць... Болем сэца пішу пра вайну, Мне яна растрывожыла памяць. New Balance