Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не вайне!

Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

Якое страшнае слова вайна
Ад яго адразу сэрца замірае
Няхай ніколі не паўторыцца яна
І наша моладзь пра яе не знае
Няма на свеце жудасней бяды
Калі людзі між сабой ваююць
Няхай жа згіне гэта слова на заўжды
І нашы дзеці выбухаў не чуюць
Калісьці нашы продкі ваявалі
Загінуў кожны трэці беларус
Яны сваю зямлю абаранялі
І адступіў фашыст як подлы трус
І у наш час яшчэ вядуцца войны
І не спіцца дзецям па начах
А нам жывецца весела, прывольна
Няма трывогі, страху у вачах.
Нам не патрэбны ліхалецці
Няхай растуць у шчасці дзеці
І сонейка ўсім смяецца
І будзе мір на ўсёй планеце!