Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не забывай Радзіму аніколі.

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Не забывай Радзіму аніколі: Ні з крыкам птушак, пакідаючых тугу, Ні ў летні дзень, калі грамы сваволяць. Любі яе, не наклікай граху. Як прыкра б ні было жыццевым ранкам, Самотай патыхала б за вярсту, Не будзь чужынцам-ворагам ля ганка. Прыйдзі пагрэцца к шчодрасці кастру. Не дай згрызоце правіць баль увішна, Адзеўшы вэлюм рэдкае красы. Няхай у душы квітнеюць сокам вішні Радзімы сінявокай галасы. Той запавет любові і пашаны Да сэрца прытулі і зберажы. Яна ж за стол , як маці,запрашае, Каб змог жыцця адолець віражы. І ў першы дзень,і ў дзень у нябыт апошні Наканавана лесам нам прайсці Адной дарогай неабсяжных пожняў. Другой такой нідзе нам не знайсці. Nike Air Huarache