Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“НеДзяржаўныя клопаты”.

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”. “Косаўскі зшытак”.

“Недзяржаўныя клопаты”.

Выйшаў за вароты –
налева пагледзеў,
пагледзеў направа.
А ніхто ня едзе…
І я, цераз дарогу – прама,
падцягнуўшы порткі.

А куды ?
Навошта ?
Мвцыёну раді !
Зайду да суседкі,
яна будзе рада –
зазірну ў адведкі,
без якога кошта.

Пагуторым крыху,
седзячы на лаўцы,
пра надвор’я момант –
ломіць косьці старцам –
ёсць такое ліха.

У суседкі – жальба,
там якась знайдзецца,
бо мужык жа помер –
некаму радзець тут –
што скасіўся комін,
выглядае жабай.

З’ела ржа завесы
на дваровай брамцы,
ў двор – сабакам лезьці,
што для спадыні – срамна,
а брамку, ды й на месца –
некаму падвесіць.

Бачу – намякае,
каб зрабіў я справу.
І кудыж мне дзецца,
я – адзін тут, спраўны.
На мяне надзецца,
і пад бок таўкае.

Ну, і што казаць тут –
трэба шавяліцца,
трэба бабе ладзіць –
не палезе ж сваха,
ў самай справе разі,
на вяршыню даха –
каб адтуль зваліцца.
Ці там – брамку зрОбіць,
не жаночча справа.
Мужыку – раз плюнуць,
каб замкалась брама,
ад сабак, ды курыц,
альбо там – ад злодзеяў.

Крыху памаўчалі,
і пайшоў да хаты –
ды не мацюгацца,
а сабраць прылады –
чым піліць, страгаць там,
стрУменты звычайныя.

Зладзю свахе брамку,
і на дах палезу –
комін ўцамянтую.
Я – стрЫ жалезны,
і не лямантую,
што ў Дзяржаве – срам такі,
што старЫя людзі,
корпаюцца ледзьве,
а самім прыходзіцца.
Бо – Дзяржава – недзе…
А мы – нешта ж туцькі…

Хтож нам дапаможа,
тут – на Беларусі ?
Самі токма – лацьві…
Й трэба мне трымацца,
пОкуль не звалюся…

Падтрымі жа, Божа…
*+*
1 чэрвеня 2014г.