Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ненапісаныя вершы

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Вы не далі зняверыцца ў жыцці. Я так хацеў, каб вы былі са мною Вялікай, неадольнаю сцяною, Што нельга, смерць мінуўшы, перайсці. Я вашыя вяршыні не чытаў, За вашы мне не сорамна вяршыні, Як небу за высокі колер сіні, Якога аніхто не патаптаў. А мукі вашы я не разумеў, Пакуль ад вас не дачакаўся болю, Вы ціхенька прасіліся на волю, А я на волю адпускаць не ўмеў. Тады злятала сіла вашых мук З вяршынь балючых гутарыць з душою Гарачай, ціхай... — не дай Бог скупою... О, як баяўся я тады уласных рук: Няўжо пачнуць бяздарнасцю крышыць I мукі тыя, і той боль паднебны?.. Мне верш, што ненапісаны, патрэбны, Каб веру ў сябе не патушыць.NIKE