Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Непазбыўнае

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Яна – пайшла…
А я – застаўся…
Куды пайшла?
Чаго – сяжу?
Імя дзяўчынкі – Кася. Каська…
Даўно зышла,
а я у бок той ўсё гляжу…

Бывае так.
Звядзе – Сустрэча…
І, нават, Час здарыўся – Разам!
А робім нешта недарэчнае,
і – нелагічна-несуразнае…

Была – і знікла…
Так вось атрымалася…
І трэба дАлей жыць, трымацца.
Дзяўчынка ёсць у Сьвеце – Кася…
Імя – цудоўнае для шчасця!
*+*
3 мая 2013г. ноччу у Менску.