Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нерашучасць

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Твае я веі перарывістым дыханнем не адагрэў у студзеньскі мароз. Адно шаптаў, нібыта заклінанне: «О бог мой, чуеш, гэта усур'ёз!». Тваю я ўсмешку лютаю завеяй не засцярог. Зацалаваць не змог. Абледзянела. Як і твае веі. «І гэта усур'ёз?- спытаў мой бог. Твая рука з ангоркавай пальчаткі Маёй шчацэ цяпла сыпнула ўміг. Каханая! Каб не твая «пячатка», Маё «ўсур'ёз» піло б апошні ўдых. * * * Як часта нерашучасці сімптомы Адзіную аддаць могуць другому. NIKE