Заведзены на дваццаць два нуль-нуль,
Гадзіннік аб’явіў байкот уладзе
Тваіх рук. Сыйшлі на нуль
І логіка, і розум. Але ладзяць
Няхай пачуцці шчасце для душы,
Аднак без цела і душа не зможа.
Так некалі нас дзядзька Маркс вучыў,
Але няхай нас гэта не трывожыць.
На чым спыніліся? На водары тваім,
І позірку, знаёмым мне да болю.
А дзе далоні? Спроба уцячы
Ад розуму была такой цудоўнай.
Яны ўцяклі. Як соладка дышаць
Табою, і табою ж задыхацца.
І ўсё, як ёсць, далонямі ўспрымаць
І лашчыць, і сціскаць, і цалавацца.