Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нешта на літару "Ж"

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Ноч. Кватэра. На вуліцы цяпло. Стаіш пад акном, дзе не гасне святло. Там адчынены вокны і табе ўсё чуваць. Музыка, гоман і людзі не спяць. А ты ўсё стаіш. Пазіраеш у акно. А дзесьці далёка ўсім усё адно. Што ты там на вуліцы кудысьці глядзіш. Што ты гэтак позна чамусьці не спіш. Баляць ужо ногі, баліць у грудзях. Абрыдла ўжо сумнявацца ў людзях. Але ж няма моцы так проста пусціць. Сказаць: Ну, ідзі..". І сэрцам забыць. Ты пойдзеш у след яшчэ не згубіўшы. Тое святло і цяпло палюбіўшы. Дарогаю доўгай з'явіцца шлях. Убачыш свой доказ і заенчыць у грудзях. І болей ужо сумнявацца не станеш. Ты як надзея - была і растаеш. Як снег гэты першы ў дзень ваш спаткання. Было гэта шчасцем. Было і каханнем. Але далей што будзе? Што далей? Пытанні. Зноў роздум, дэпрэсія, пошук, спатканні. І круг той замкнецца. Няма з яго выйсця. Любіць стала цяжка і "хутка не мылься". Ходзіш па клубах, днём жа на працы. Хапае і грошай на ўсе гэты "танцы". Што далей здараецца лепей не бачыць. Жыццё так складаецца і нічога не значыць. І зноў жа вярнулісь у кватэру сваю. На першы твой позірк жывеш, як у раю. Нікога няма, цішыня ды спакой. Дазволена ўсё, хоць ты ляж або стой. А далей сучасны позірк у Свет. Камп'ютэр, наўтбук і ёсць інтэрнэт. Жыццё тут спынілась, знайшло новы шлях. Знаёмствы, сустрэчы, каханне ў "Сецях". Аднойчы ў момант адзін зразумееш. Што старасць ідзе і кахаць не паспееш. І у вугал прыціснешся ў "Клетцы" сваёй. Няма ў ёй нікога, хоць ляж, ці хоць стой. Пост Скрыптам: Нічога табе не заменіць Любоў. Ты вернешся колькасць разоў толькі зноў. Кахай як жадаеш, каб цябе пакахалі. Каб унукі жылі і таксама кахалі. 27.01.2011 Air Jordan II 2 Shoes