Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Шульга

Яшчэ не ацэнена

Сонечны дзень за шыбай тваёй.
Ты чалавек з вялікай сям'ёй.
Сцюжа пакіне родны твой край -
Ты толькі чакай, ты толькі чакай.

Усе супярэчнасці, доўгі прыгнёт.
Увесь наш прыціснуты, хісткі народ.
Талент спрадвечны, які тут жыве -
Узыйдзе на гару, агонь развядзе.

І ён заблішчыць сярод Бела дня.
Сцягам Чырвоным на "Бела Зямля".
Агонь не пагасне - ён будзе гарэць.
Ярчэй кожны момант і "Душы Нам грэць".

"Гэй! Беларусы!" - пачне ён крычаць.
"Усе да мяне! Больш не трэба маўчаць!"
Музыкі зайграюць, на сцэну ўзыйдуць.
Іх творчасць ужо ад людзей не крадуць.

Прыедуць к агню людзі з іншых краін.
Што тут не былі шмат гадоў і гадзін.
Успомняць свой талент, што калісь загубілі.
Успомняць, як цяжка за "межамі жылі".

А на вуліцы сонейка яркае ззяе.
І ветрык лагодны пяшчотна гуляе.
Птушкі ў небе спяваюць вясне.
Усё так цудоўна, як быццам у сне.

Знойдзе Краіна сваю прыгажосць.
І Беларус больш не будзе ў Ёй госць.
Цярпліваю працай і воляй сваёй.
Даб'ецца ўсяго і мінуе "застой".

Карэнная нацыя і родная мова.
Вось план развіцця - вось Усім пастанова.
Нічога другога, каб быць БЕЛАРУСАМ.
ДАСТАЛА жыццё ў пятлі пад прымусам.

Усе доўга цягнулі "Кабылу" за хвост.
Яна ўжо старая - не цягне свой "Пост".
Заменаю ёй былі ўсе "Кані".
Аднак сапсавалісь у калгаснай раллі.

Вялікія людзі на нашай Зямлі.
Пад старасць сваю са "сцэны" сышлі.
Творчасць ад іх застанецца хоць.
Трэба ўжо - "Хлопец" - хопіць, СЫХОДЗЬ.

31.03.2011



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Чаканне здалося нялёгкаю доляй,
Чаканне таго, што было ў жыцці.
Чаканне людзей са зломленай воляй,
Чаканне было, але трэба ісці.

Напэўна ты хочаш вярнуцца зваротна.
Напэўна ты помніш, што ты абяцаў.
Напэўна ты помніш, калі быў пяшчотны.
Напэўна ты здымак мой далей схаваў.

Было столькі часу, калі былі побач.
Было столькі момантаў, што не забыць.
Было столькі хваляў, прыходзіла роспач.
Было столькі думак, як далей нам жыць.

Але ўсё змянілась. Так хутка, імгненна.
Але ўсё навокал стала другім.
Але шмат чаго мне здавалась нязменна.
Але шмат допытаў ты быў глухім...

Прашу, калі ласка, звярні ты ўвагу.
Прашу, калі ласка, убач ты мяне.
Прашу, калі ласка, я ж ноччу не лягу.
Прашу, калі ласка, кінь думкі мае.

Прабачыць цябе ты прасіла аднойчы.
Прабачыць цябе ты жадала цяпер.
Прабачыць цябе я не змог гэтай ноччу.
Прабачыць цябе не было ўжо намер.

І гэтыя думкі былі мной узяты.
І гэтыя словы, як крыж на грудзі.
І ты ўжо зрабіла свой выбар пракляты.
І ты ўжо не тая... Так прэч адыдзі.

Забыць тваю помсту мне нельга дарэчы.
Забыць тваю фальш, што зараз прыйду.
Забыць пах духоў, знаёмыя рэчы.
Забыць, як чакаў і кахаў я адну.

Мяне ты не вернеш, калі так жадаеш.
Мяне ты не вабіш нічым да сябе.
Мяне ты ў думках да дому чакаеш.
Мяне тут няма. Я пайшоў да яе...

13.01.2011



Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

Шаснаццаць год тут гармідар.
Шаснаццаць год краіна гіне.
Шаснаццаць год ідзе "базар".
Шаснаццаць год, як на чужыне.

Краіна НАША - БЕЛАРУСЬ.
НАШ герб спакон вякоў ПАГОНЯ.
За колер сцяга ганарусь.
У ім ёсць НАША моц і воля.

Мы адрадзілі свой народ.
І нацыя з каленаў устала.
Але цяпер у НАС прыгнёт.
Блазнаў праўленне ўсіх дастала.

Забыць усё што НАС яднала.
Забыць НАШ незалежны шлях.
Забыць што тут НАС затрымала.
Забыць пра герб НАШ і пра сцяг.

Ідэю, Нацыю, Сумленне
НАМ замянілі на хлусню.
І Беларусаў пакаленне,
Сканала і пайшло да дну.

А НАША мова так прыгожа.
Няма замены ёй нідзе.
Яна НАМ родна - не варожа.
Але ж забылі пра яе.

Тут Колас і Купала жылі.
Пісьменнікаў тут шмат было.
Але пра подзвіг іх забылі.
У труне ўсе ляжаць даўно.

Калі ты горды Беларус.
Калі шкада табе краіну.
Устань на ногі, скінь прымус.
Стань Патрыётам! За Радзіму!

Не трэба НАМ чужой зямлі!
Не трэба грошы НАМ чужыя!
Хапае НАМ сваёй "раллі"!
МЫ БЕЛАРУСЫ! МЫ жывыя!

Абрыдла быць ужо "нікім"!
Абрыдлі з Захаду іх здзекі!
Дастаў прыгнёт! - МЫ скажам ім.
Краіна НАША - БЕЛАРУСЬ! Заўжды была і ёсць навекі!

17.06.2011



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Ноч. Кватэра. На вуліцы цяпло.
Стаіш пад акном, дзе не гасне святло.
Там адчынены вокны і табе ўсё чуваць.
Музыка, гоман і людзі не спяць.

А ты ўсё стаіш. Пазіраеш у акно.
А дзесьці далёка ўсім усё адно.
Што ты там на вуліцы кудысьці глядзіш.
Што ты гэтак позна чамусьці не спіш.

Баляць ужо ногі, баліць у грудзях.
Абрыдла ўжо сумнявацца ў людзях.
Але ж няма моцы так проста пусціць.
Сказаць: Ну, ідзі..". І сэрцам забыць.

Ты пойдзеш у след яшчэ не згубіўшы.
Тое святло і цяпло палюбіўшы.
Дарогаю доўгай з'явіцца шлях.
Убачыш свой доказ і заенчыць у грудзях.

І болей ужо сумнявацца не станеш.
Ты як надзея - была і растаеш.
Як снег гэты першы ў дзень ваш спаткання.
Было гэта шчасцем. Было і каханнем.

Але далей што будзе? Што далей? Пытанні.
Зноў роздум, дэпрэсія, пошук, спатканні.
І круг той замкнецца. Няма з яго выйсця.
Любіць стала цяжка і "хутка не мылься".

Ходзіш па клубах, днём жа на працы.
Хапае і грошай на ўсе гэты "танцы".
Што далей здараецца лепей не бачыць.
Жыццё так складаецца і нічога не значыць.

І зноў жа вярнулісь у кватэру сваю.
На першы твой позірк жывеш, як у раю.
Нікога няма, цішыня ды спакой.
Дазволена ўсё, хоць ты ляж або стой.

А далей сучасны позірк у Свет.
Камп'ютэр, наўтбук і ёсць інтэрнэт.
Жыццё тут спынілась, знайшло новы шлях.
Знаёмствы, сустрэчы, каханне ў "Сецях".

Аднойчы ў момант адзін зразумееш.
Што старасць ідзе і кахаць не паспееш.
І у вугал прыціснешся ў "Клетцы" сваёй.
Няма ў ёй нікога, хоць ляж, ці хоць стой.

Пост Скрыптам:
Нічога табе не заменіць Любоў.
Ты вернешся колькасць разоў толькі зноў.
Кахай як жадаеш, каб цябе пакахалі.
Каб унукі жылі і таксама кахалі.

27.01.2011