Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ночцы

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)
К табе, мая ночанька цёмная, І к вам, мае зоранькі-кветкі, З паклонам іду, непрытомны я, І клічу вас, клічу за сведкі. Пасведчыце, як мне тут маецца Ў маёй адзіноце, нядолі, Як сэрца ў грудзях разрываецца, Як плача душа без патолі. Пасведчыце там перад мілаю, Як тутка па ёй я журбую… Мо хоць над маёю магілаю Я водклік ад мілай пачую. К табе ж, брат мой, вецер, звяртаюся З закляццем-прысягай такою: На смерць і жыццё прысягаюся, На шчасце сваё маладое: Мілей мне яна і ад сонейка, Мілей ад маіх сноў дзяціных, Ад красак квяцістага гонейка, Ад песень вясной салаўіных. Вось гэты заклён з загаворамі, Ты, ветру, мой шчыры дружача, Дамчы к маёй мілай за горамі І кінь ёй пад ногі – хай бача!.. Nike