"Навагодні дзіцячы"
   Снег пушысты,белы пух
   З неба сыпле добры дух
   Паглядзіце ў акно
   Зіма сцеле палатно
   Прыгажуня наша елка
   На вяршынцы свеціць зорка
   Цацкі,белыя сняжынкі
   Упрыгожваюць галінкі
   Дзед Мароз белабароды
   Водзіць з намі карагоды
   У яго цукерак мех
   Ен да нас спяшаўся,бег
   Год праходзіць,хутка новы
   Завітаць да нас гатовы
   І няхай сягоння свята
   Не міне і вашу хату!