Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новы год - непазбежны

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Па прагнозу Гідрамета,
За вясной наступіць лета,
А за восенню – зіма ,-
Тут пярэчанняў няма.
Але ж,як вось пагадзіцца
З тым,што дожджык будзе ліцца
Нават і на Новы год?
Не хапала нам турбот!
На другую палавінку
Снежань выйшаў без замінкі,
На двары пагода з плюсам,-
Мы лічыцца з гэтым мусім.
І цярпення нам стае
Слухаць звесткі,што дае
Наш любімы Гідрамет.
Мы пашлём яму прывет,
А сустрэчу з Новым годам
Ва ўсялякую пагоду
Адсвяткуем так,як трэба:
Маем хлеба і да хлеба!
Усё роўна будзе ёлка
І вясёлая суполка,
Гульні,святкі і забавы –
Пагуляем мы на славу!
Новы год і наш імпэт
Не адменіць Гідрамет!

17.12.2007 г.