Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новыя грошы

Сярэдняя: 2.5 (4 галасоў)
Як у нас рублі, капейкі! Грошы новыя у нас! Закрывай ад шчасця вейкі, Новая валюта – клас! Зіхацяць адметным бляскам, На паветры шапацяць, У кішэні звоняць з ляскам, Прыгажосць – не перадаць! Ёсць рубель, ёсць два, чырвонец З Еўфрасіннеўскім крыжом. Гэй, эстонец! Гэй, японец! Мы валюту зберажом! Маем мы такія грошы, Што зайздросцяць нам усе! Нават сябрукоў харошых Крыўда нейкая трасе! Немцы скрыгацяць, палякі, А расійскі прэзідэнт Праз грашовы нашы знакі Разгубіўся бедны ўшчэнт… Так усталявалісь курсы, І адкрылась ясна ўсім: Тры капейкі беларускі За раісйскі рубль адзін! Тут жа беларусы шчыра Накуплялі гаманцоў, Каб не выпадалі з дзірак Ўзоры новыя зайцоў! Ўсё так ладна, добра, гладка, Толькі ў крамах перапуд, У касіраў не ў парадку Курсы новыя валют. І сядзяць, пыхцяць дзяўчаткі, Лічуць грошыкі як след, Каб не прамінуць з аглядкі Лічбы новенькіх манет. Пакупнік! І ты будзь пільным! Не уводзь касіра ў зман! Не балакай па мабільным, Побач з касай, Стась, Іван! Беларусы ўсім вядомы Ветлівасцю, дабрынёй, Не штурхайся, незнаёмы З незнаёмым, будзь як свой! Міне час, прывыкнем неяк, Да валюты новай мы, Толькі ж не губляй капеек! Ты ўжо вырас, не малы! Nike