Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няма хады сярод балот...

Яшчэ не ацэнена

Няма хады сярод балот,
Толькі дрыгва, толькі багна,
Аб чымсьці шапаціць чарот,
Ды вольхі чорныя дрыжаць.

Лясное, дзікае прывольле
З дзіцячых год у душы маёй
І лямант кнігаўкі над полем,
Што яшчэ каняю завём.

Мяняе час, зямлю і нас,
Балоты, рэчышчы, лясы,
Але згадаеш сотні раз,
З хат тых родных галасы

І як над полем, і над лесам,
Усё тая ж кнігаўка крычыць,
Мабыць аб тым, аб самым вечным,
Што не мяняецца ў жыцці.
-29.04.12