Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няма таго, што раньш было

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Няма таго, што раньш было,
Яно ўжо не вернецца ніколі.
За гарызонтам яно недзе засталось
І спрычыняе нам ў спогадах шмат болю.

Марная справа аб мінулым шкадаваць,
Калі туды ўжо зачыненыя дзверы.
І што сягоння нам даводзіцца губляць
Здабыць ізноў вельмі малаімаверна.

Заўжды на лепшае патрэбна спадзявацца,
Што заўтра будзе значна лепей, чым цяпер.
І сваёй будучыні нам ня след баяцца,
У ёй чакае нас яшчэ безліч дзвярэй.

Жыццё ніколі не спыняецца на месцы,
Яно дае шырокі нам магчымасцей абсяг.
І незгасальны аганёк нязменна нам ўдалечы свеціць,
Які паказвае наперад светлы шлях.