Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзмітрый Куратнік

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Няхай прынята гаварыць, што tempus curat,
І ўсё мінае непазбежна ў жыцці.
Але цябе наўрад ці колісь я забуду,
Мне для таго трэба ў вечнасць адысці

На гэтым свеце мне няма супакаення,
Твой мілы вобраз пастаянна прада мной.
Ён надае мне вялізарнае натхненне,
І адначасна мне нясе нясцерпны боль.

Толькі цяпер я ўсвядоміў канчаткова,
Што няма шчасця на гэтай грэшнай зямлі.
І як б ні мучылі мяне цені былога,
Трэба змірыцца з тым, што зоркі так сышлісь.

Што б ні паслала мне мая зямная доля,
Праз ўсё я пройду, хай урэшце і згару.
Ты ж будзь заўсёды такой светлай і чароўнай,
І за любоў маю, прашу, мяне даруй.



Яшчэ не ацэнена

Гады мільгаюць, як слупы каля дарогі,
Доўгай чаргой яны прайшлі ўжо з тых пор,
Як на зямлю нашу ступіў фашысцкі вораг
І тут натрапіў на бязлітасны адпор.

Але ніколі не павінен сцерці час
Пра тыя страшныя падзеі ўспаміны.
І тым героям, што змагаліся за нас
Мы аддаем сёння належную даніну.

Мы ушаноўваем мільёны пераможцаў,
Тых, хто прайшлі праз ўсе пакуты той вайны,
Мужна паўсталі супраць катаў і забойцаў,
Каб іх нашчадкі цяпер мірна жыць маглі.



Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Мне цяжка жыць далёка ад Радзімы,
Быць адарваным ад айчынных каранёў.
Але я веру, што надыйдзе час шчаслівы,
Калі я вернусь да Бацькоўшчыны маёй.



Яшчэ не ацэнена

Ноч настае. Стаю каля вакна,
Кудысь удалечу утаропліваю погляд.
I там ў змярканні ізноў мроіцца яна,
I я прад ёй, пакорны і знямоглы.

Хачу сказаць папросту ёй: «Кахаю».
Але быццам трымае мяне д’ябальская сіла.
Хвіліны доўгія у мауклівасці мінаюць,
I нават ноч ужо пра нас зусім забыла.

Як часам цяжка выразіць нам адчуванні,
Якія маем ў глыбіні сваёй душы,
Што ў сабе таіць адно толькі жаданне –
Злучыцца з той, што яе лёс будзе вяршыць.

I растае тая чароўная ўява,
Нібы нічога там ніколі не было.
Маё жыццё далей ідзе хадою млявай,
I не кранае яго ласка і святло.