Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няма ў вачах натхнення

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Няма ў вачах натхненьня, І словы не вызываюць даверу. Недзе зьнікла ўзаемаразуменьне… Ў шчырасьць паводзін – ня веру. Каханьне – штодзённая праца. Разлікам пароблена вера, Хоць, часам, бывае і здасца: Жыцьцё – папсавана папера. Але яго не перайначыш, А час злятае безнадзейна, І зоркі зіхцяць штоночы. Дык дзе ж наша мара, дзе яна? Мы розныя людзі з продвеку. Кожны з сваім небасхілам, Хацелася б быць табе мілым, Але для цябе я – небарака аднекуль. Сябе ты спрабуеш увесьці ў зман, Што, быццам каханьне шчэ маеш, Ды хутка зьнікае ўвесь той дурман, Што на сябе напускаеш. Чужы для цябе я, даўно ўжо чужы, А ты для мяне – адзіна каханка. І вось мы ізноў, як заўжды на мяжы: Блукаем, шукаючы шчасьцьлівага ранку. SNEAKERS