Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ода мове

Сярэдняя: 2 (6 галасоў)

Няма прыгажэйшага слова
Чым шчыра-ласкава "люблю",
Табе, баларуская мова,
Я оду аддана пяю.
Ты спадчына наша-крывічы-
Стрымала ўвесь націск вякоў!
Лагоднай, гаючай жывіцай,
Гамоніш у шмат галасоў.
Напоўніш сабой гулкім рэхам
Крыніц жыватворных лясных.
Адорыш узнёсласцю,смехам
Яскравых пачуццяў зямных.
Той густ адмысловай вымовы
З сабой праз жыццё пранясу
Табе, беларуская мова,
Удзячную оду пяю!