Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мова

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Мне абеліск - валун,
на ім насечкі -
словы.
Крычу, як кот-баюн:
"Любіце ж нашу
мову!"



Сярэдняя: 3.1 (12 галасоў)

Iдэнтэфiцыруя сусьвет,
Мова плыне павольна, бы Прыпяць,
наша гiсторыя i асабiстасць.

Сваеасаблiвасць.

Асаблiва цiкава
адчуваць музыку Мовы.
Дотыкi гукаў:
Iслач, Свiслач, Вiсла.

Голас смакуе рэчыва слова,
прозвiшчы продкаў:
Раўчэнi, Крачыны.
Нiбы цалуе у вусны жанчына.

Водар духмяны,салодкi, дзiвосны,
дзявочы:
Зэльва, Ясельда, Ятвязь...



Яшчэ не ацэнена

Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, –
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, –
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога!



Яшчэ не ацэнена

Я чула, быццам, мовы паміраюць,
Ды, толькі, веру, наша не памрэ,
Пакуль на ёй гавораць і спяваюць...
Ніхто на свеце голас не сатрэ.

У пастку не паловіш гукі, словы,
Іх нельга адабраць і задушыць,
Яны, як крылы, роднай нашай мовы,
Якая птушкай вольнаю ляціць.

Палёт яе павольны або стромы -
Яна і стрыж, і чайка, і бацян.
А моц і маладосць не мае стомы,
Вядзе і клін яна, і караван.

А птушкі, брат, яны не паміраюць,
Пакуль паветра ёсць над галавой.
Яны, як мы, жывуць, пакуль лятаюць...
І у кожнай мовы-птушкі голас свой.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117030911362