Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

«Ойча наш...»

Сярэдняя: 4.5 (84 галасоў)

Мама «Ойча наш...» прамаўляла
I вучыла ксціцца мяне, —
Больш малітваў мама не знала, —
З той, адной, быць і мне ў труне.

Слоў для Бога не трэба многа,
З Богам лепш не крычаць — памаўчаць
«Ойча наш...» — мая засцярога,
Калі д'яблы ўвушшу верашчаць.

«Ойча наш...» — ці ў грымотах дарога,
Ці ў чарнобыльскай мляўкай цішы, —
«Ойча наш...» — я прашу толькі ў Бога
Хлеба і ўратавання душы.

Я ў сваіх універсітэтах
He спазнаў да неба шляхоў, —
Ды здагадку меў, што ў Сусветах
«Ойча наш...» — мой надзейны схоў.

«Ойча наш...» — тыя вочы-пытанні,
Што на покуці ў нас жылі,
Мне і сёння адказ патайны
Абяцаюць, ды не на зямлі...