Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пабеглі ручайкі...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Пабеглі ручайкі...
*******************************
Вясна шыбуе напрасткі -
Паддаўся люты ёй нарэшце.
Ужо пабеглі ручайкі,
І вецер цёплы ў ладкі плешча.

Праменні сонца ўсё часцей
З нябёсаў пазіраюць сумных.
Кранаюць гукамі надзей
Вясны хвалюючыя струны.

І, абудзіўшыся ад сну,
Усё навокал ажывае.
У небыццё сыходзіць сум.
Душа знямелая спявае...
16.02 - 2016г.