Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пад крыжам

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
З балеснаю ў сэрцы пакорай Пад крыжам збуцвеўшым стаю, I ўвокал – ад гораў да гораў – Зямлю аглядаю сваю. Навокала сцелецца столькі Багацця, красы і святла! Хоць болькі, старыя ўсё болькі, Адна за адною лягла. Плакучыя стогнуць бярозы, Скідагочы лісць залаты; Хістаюцца дзікія лозы, Глухія, сухія кусты. Звод нейкі гамоніць, шапоча: – Калодаю, дружа, ты будзь! Душа толькі верыць не хоча, Не хоча паняць і заснуць. Упаўшыя грудзі калыша Жальбой непрыхільнаю сум, I тысячы ў памяці піша Гаротных, нявыжытых дум. Бяссільна народ свой пытаю, Абняўшы пахілены крыж: - За што ты ад краю да краю Магілай жывою ляжыш? Ці коні твае патрупелі, Цягаючы ў поце плугі? Ці косы твае прытупелі З крывавай на лузе смугі?.. Пытаю жывых назаліста, Чакаю, адказ ці бяжыць... Маўчыць, як дамоўка, ўсё чыста... Пракляцце – і тое маўчыць.Hansa Wattanawongsiri