Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падае чырвонае лісьце...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Падае чырвонае лісьце
Першы раз, як быццам бы апошні.
Недапітая гарбата астывае
У забыцьці.
Ляжыць коўдра меланхоліі
Пад нагамі тваімі,
Няўзнакі.
Восеньскі вецер нясе золата
І зламаныя крылы грэшных анёлаў,
Назаўжды,
Безь вяртаньня...
Навошта нам ведаць, колькі часу,
Калі спыніліся ўсе гадзіньнікі
Раптоўна,
І пануе выразны пах голых каштанаў
Мімалётна,
І вечнае дрэва жыцьця
Лашчыць хмары маёй ночы?
І лісьце падае, фарбуе паветра
Сваімі малінавымі пацалункамі,
І лёгкае дыханьне губляецца,
Хаваецца пад мёртвай коўдрай
Нашай.