Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паеду ў Жупраны

Сярэдняя: 5 (1 голас)
На жупранскай на старонцы Хораша,цікава. Там такія краявіды – Словам не раскажаш! Трэба з’ездзіць мне ў Жупраны – Там і Піліканка,* І касцёл Пятра і Паўла, І музей у школе… Я паеду у Жупраны – Там наш Багушэвіч Пралажыў сваю сцяжыну, І знайшоў спачынак. Трэба,трэба мне жупранскім Прасякнуцца духам, Самабытнай даўніною, Сённяшнім настроем. Так,паеду я ў Жупраны – Там гасцей чакаюць: І спаткаюць,і прытуляць, Як свайго дагледзяць. Я прыеду у Жупраны – Абыду паўсюдна. Пакланюся добрым людзям, Сэрца заспакою… -------------------- *легендарная маляўнічая гара. Puma