Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагарджаем мовай

Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Што можа быць чароўней роднай мовы?
Яна цудоўнай музыкай гучыць,
Ды мы забылi з часам продкаў словы,
Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.

Ганьба iнтэлiгенцыi, якая
Пазбавiць мовы хоча свой народ,
Бо лiчыць: мова родная – благая,
I ад яе нам будзе шмат нягод.

Ў часы Купалы гналi нашу мову,
I ён змагаўся з iснасцю такой,
Амаль праз век мы зноў вядзем размову:
Цi жыць, цi памiраць, нарэшце, ёй?

Чаму сваёю пагарджаем мовай?
Як згiне мова, згiне i народ,
I доля будзе горкай i суровай,
Бо знiкне з мовай беларускi род.

Цудоўна так у братняй Украiне
На роднай мове сталi размаўляць!
Таму дзяржава нi за што не згiне,
Бо ўсе пачалi мову шанаваць.

Чаму народ мы свой не зберагаем?
Чаму такiя справы сходзяць з рук?
Чаму сваю мы мову зневажаем,
I нават ў Акадэмii Навук?