Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакаранне Жаны д'Арк

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)
ПАКАРАННЕ ЖАНЫ Д’АРК Цiха плачуць слязьмi iконы, Быццам зноў сам кароль палонны… Архiбiскуп, казаўшы: «Амен!», Загадаў пачынаць хрэсны ход, I ля самых дзвярэй малельнi Нiцма ўпалi жабрак i кельнiк: Падымаючы здолу камень, Крыж на сэрца паклаў народ. Жана! Што ты? Альбо мне снiцца, Альбо сэрца цiсне далонь? Дзеўка брудная весялiцца: – Дзеву Францыi – на агонь! Гул жалобны званiц сабора, Быццам сам Папа Рымскi хворы… I пяе чорны хор кастратаў Спадару пра памiн душы, Нiбы песнi з тае малельнi Астуджаюць чэрцям патэльнi Цi ратуюць вязняў з-за кратаў З дапамогай святой iмшы. Жана! Што ты? Бо нехта спiцай Мне з размаху дзiравiць скронь? Перашэптваюцца чарнiцы: – Веру Францыi – на агонь! Неспакойны раскат набата, Быццам тут сам Хрыстос распяты… Вецер майскi, як амялушак, Свiшча над маладой травой. Па абодва бакi дарогi, Ланцугом ачапiўшы дрогi, З прагным вокам галодных птушак Завiхаецца злы канвой. Жана! Бач! У ярме дзiвiцца I ўздыхае маркотны конь. Нудна цягнецца каляснiца: – Славу Францыi – на агонь! Крумкачыная ўецца зграя, Быццам сёння ўвесь свет пылае… Хто змагаўся пад Арыфламай, Той чароўную долю спазнаў! О, чаму ж на зямлi Iудзеi Пан Iсус, наша страсць i надзея, Праганяў срэбралюбцаў з храма, А драпежнiкаў не прагнаў? Жана! Бачыш? Паўсюль iмглiца Засцiлае сабой Гасконь, Аквiтанiю i сталiцу… Мо ўсю Францыю – на агонь?! Крык дзявочы ўзляцеў крэшчэнда I рассыпаўся ў прах дашчэнту… Да кастра ва ўбраннi з едвабны Людзi клалi вязанкi галля, Бо караць чалавека спаленнем Толькi ў радасць усiм пакаленням I таксама палiць прывабна Запаветы Евангелля. – Жана! – Ў мёртвых вачах дваiцца Архiбiскупская фялонь, – Адпраўляйся жа, д’ябалiца, На святы, залаты агонь! Дым смуродны паўзе па плошчы Абвявае святыя мошчы, I сцякае з лобнага месца Вадкай кропляй жалеза акоў. Толькi вечная горыч расстання Ды на ростанях тых пахаванне, Дзе хаваюць няслушных нявестаў, Вядзьмакоў ды ерэтыкоў… Жана! Ведай, мая юнiца: Не схапiць падзяку ў далонь. Чалавечых страсцей крынiца Вывяргае адзiн агонь! Kids Footwear Online