Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пахаваныя хаты

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Пахаваныя хаты прараслі муравою,
Жоўтым рапсам вясною дружна ўзышлі,
А бывае што часам і крапівою,
Дзе дарожкі-сцяжынкі калісьці ішлі.

Узляцелі да лета ўвысь дзьмухаўцамі,
Паляцелі нашчадкаў па свеце шукаць –
Між зямлёю і небам яны пасланцамі,
Каб сляды тых нашчадкаў знайсці, адшукаць.

Пахаваныя хаты паплылі туманамі
Па-над краем у сэрцы сыноў і дачок,
Што зракліся радзімы малой з курганамі,
Не павесілі нават на хаце замок.

Пахаваныя хаты сталі сумнаю згадкай
І дакорам за страчаны родны куток.
Неўзаметку парвецца і повязь нашчадкаў,
Калі згублены імі навекі выток.